
Да перамог балельшчыкі і спартсмены прывыкаюць хутка. Як было б выдатна, калі б гучныя перамогі беларускага гандбола 1980-х гадоў не заканчваліся. Але, на жаль, у сярэдзіне 1990-х у Беларусі — час спаду ручнога мяча. Краіны, якая выгадавала восем алімпійскіх чэмпіёнаў, не аказалася ў гандбольным турніры Алімпійскіх гульняў 1996 года. У беларускай зборнай не атрымалася ў 1/8…